У Іарданіі ад беспілотніка загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў

Яшчэ 25 параненыя. Гэта першы выпадак, калі Пентагон прызнаў страты ад пачатку абвастрэння на Блізкім Усходзе.

28.01.2024 / 19:43

Цэнтральнае камандаванне ЗША заявіла, што ў выніку атакі невядомага беспілотніка ў Іарданіі армія ЗША панесла страты: забітыя трое вайскоўцаў, 25 параненыя. 

Па стане на канец студзеня на сілы ЗША і іх саюзнікаў у Іраку і Сірыі было здзейснена каля 160 падобных нападаў. Яны пачаліся неўзабаве пасля пачатку баявых дзеянняў у Ізраілі і Газе.

У сувязі са стратамі арміі ЗША амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты прыцягнуць да адказнасці групоўкі, «лаяльныя Ірану».

Nashaniva.com