Беларускую вакцыну ад кавіду першымі выпрабавалі на гомельскіх чыгуначніках
Паведамляецца, што вакцына пасуе для бустарнай вакцынацыі.
29.01.2024 / 08:05
Гомельскія чыгуначнікі ўзялі ўдзел у правядзенні клінічных даследаванняў першай айчыннай супрацьвіруснай вакцыны для медыцынскай прафілактыкі COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал Гомельскай чыгункі.
Фота: Гомельская чыгунка
Звесткі, атрыманыя на гэтым этапе, кажуць аб тым, што вакцына, як у дозе 0,5 мл, так і ў дозе 1 мл, дазваляе сфарміраваць дастаткова добры імунны адказ пры бустар-вакцынацыі, гаворыцца ў паведамленні.
«Гэта ў цэлым поспех айчыннай навукі і нашай медыцыны. Вышэйшы пілатаж у сучаснай фармакалогіі», — адзначыў рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, прафесар Ігар Стома.
Чытайце таксама:
Коля Лукашэнка дэбютаваў з навуковай працай — шукае сродкі супраць каранавірусу
Беларусь замахнулася на чатыры мільёны вакцын у год ад кавіду