Украіна прызначыць спецпрадстаўніка па Беларусі

Як паведамляюць крыніцы ў Вярхоўнай Радзе Украіны, у бліжэйшы час будзе прынята рашэнне аб прызначэнні спадара Ігара Кізіма спецпрадстаўніком Украіны па Беларусі, піша «Парламентский Канал».

29.01.2024 / 13:12

 

За ўвядзенне пасады спецпрадстаўніка па Беларусі выступалі многія беларускія і ўкраінскія палітыкі, у тым ліку група экспертаў ад Форума братоў Астрожскіх, якая звярталася з такой прапановай да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Ігар Кізім — украінскі дыпламат, пасол Украіны ў Беларусі з 20 лютага 2017 года па 22 чэрвеня 2023 года.

Чытайце таксама:

«Негатыўнае стаўленне да беларусаў з боку ўкраінцаў — праз неразуменне, што адбываецца ўнутры Беларусі» — былы ўкраінскі пасол

Беларускую палітыку ва Украіне фармуе дарадца без палітычнай адказнасці — украінскі палітолаг

«Перад намі сядзелі людзі, якія ненавідзяць украінцаў». Былы пасол Украіны пра перамовы на пачатку вайны, страх беларусаў, міністра Макея і феномен Лукашэнкі

Nashaniva.com