«Бі-2»: Сітуацыя з дэпартацыяй пакуль не вырашана
Гурт у сваім тэлеграм-канале просіць браць інфармацыю толькі з яго.
30.01.2024 / 09:46
«Бі-2». Фота: АГН «Масква»
«Сябры, просім не давяраць інфармацыі з іншых крыніц. На гэты момант сітуацыя не вырашана. Адзіная крыніца, якая валодае паўнатой інфармацыі, — гэта мы. Просім сачыць за абнаўленнямі на нашых афіцыйных рэсурсах», — паведаміў гурт у сваім тэлеграм-канале.
Сёння з'явілася інфармацыя, што частка ўдзельнікаў гурта можа ўжо паляцець у Ізраіль.
Удзельнікаў «Бі-2» затрымалі пасля канцэрту на выспе Пхукет і абвінавацілі ў адсутнасці дазволу на правядзенне канцэрту. Музыкаў аштрафавалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання для далейшай дэпартацыі.
Чытайце таксама:
«У камеры ляталі невядомыя мне насякомыя». Расказваем пра тайскія турмы, дзе сядзяць рокеры з «Бі-2»
Удзельнікаў гурта «Бі-2» трымаюць на спёцы ў камеры пад адкрытым небам
Гурт «Бі-2» знаходзіцца ў цэнтры затрымання міграцыйнай паліцыі на Пхукеце
Удзельнікаў «Бі-2» могуць дэпартаваць у краіну выдачы пашпарта