Памёр экс-трэнер Домрачавай Мікалай Захараў

Былы трэнер зборных Беларусі і Балгарыі па біятлоне Мікалай Захараў памёр на 78-м годзе жыцця.

30.01.2024 / 10:10

У зборнай Беларусі спецыяліст працаваў у 1990-я і 2000-я гады.

Менавіта Захараў у 2004 годзе прапанаваў Дар'і Домрачавай змяніць спартовае грамадзянства і перайсці ў беларускую каманду, піша Tribuna.com.

У складзе зборнай Беларусі яна стала чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкай.

Захараў нарадзіўся ў вёсцы Уват Цюменскай вобласці, апошнія некалькі гадоў жыў у Балгарыі.

Чытайце таксама:

Загінуў былы музыка гурта «Мясцовы час» Валерый Драко

Памёр Віталь Рудкоўскі

Памёр дэпутат Незалежнасці Мікалай Аксаміт

Nashaniva.com