Чарговы прысуд за данат Палку Каліноўскага — пяць гадоў калоніі за 133 рублі

Зноў да акаўнта была прывязаная беларуская картка.

30.01.2024 / 16:20

Стала вядома, што 26 снежня вынесены прысуд Аляксею Швяцову. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 361-3 КК (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы).

Вырак агучыў суддзя Яўген Пісарэвіч у Мінскім гарадскім судзе.

Аляксея прызналі вінаватым у тым, што пералічыў Палку Каліноўскага два данаты праз свой акаўнт у PayPal, да якога прывязаная беларуская картка.

Першы складаў 38,3 рублі (13,63 еўра), другі — 95 рублёў (35 еўра).

Агульная сума, якую пералічыў мужчына, склала 133 рублі 30 капеек.

Чытайце таксама:

Палітвязню далі пяць гадоў калоніі за 21-даляравы данат Палку Каліноўскага. Ён прыехаў з ЗША на месяц

Мінчуку за данаты на 50 даляраў і каментары ў інтэрнэце далі пяць гадоў калоніі і гіганцкі штраф

За відэа з вайсковай тэхнікай інжынеру з Брэста далі два з паловай гады калоніі

Nashaniva.com