У Гомелі пачнецца суд над «спячай ячэйкай экстрэмістаў»
На 6 лютага ў Гомельскім абласным судзе прызначаны пачатак суд над трыма затрыманымі, якіх праўладны гомельскі канал раней называў «спячай ячэйкай экстрэмістаў у гаражным кааператыве». Гэта Уладзімір Каменнаў, Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў. Чацвёрты затрыманы, Канстанцін Гвоздзеў, у спісе абвінавачаных не пазначаны, піша «Штодзень».
30.01.2024 / 19:01
Дзмітрый Папкоў
Жыхароў Гомеля затрымалі ў сакавіку 2023 года. Як паведамлялі праваабаронцы, у запісаным сілавікамі відэа сябры заявілі, што «мелі замежныя сувязі» з беларускімі добраахвотнікамі, якія ваююць за Украіну.
Ігар Чарнавусаў
Затрыманых гомельцаў будуць судзіць паводле некалькіх артыкулаў: за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», абразу Лукашэнкі, стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» альбо ўдзел у ім.
Чытайце таксама:
Сілавікі заявілі пра затрыманне «спячай ячэйкі» ў гаражным кааператыве
Чацвёрты месяц у Мінску судзяць трох мытнікаў. Ім пагражае да 15 гадоў