Хрэніна ўзнагародзілі ордэнам за барацьбу супраць каланіялізму
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін узнагароджаны адным з найвышэйшых ордэнаў Кубы — ордэнам «Плая Хірон», паведамляе прэс-служба ведамства.
31.01.2024 / 09:49
Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін узнагароджаны ордэнам «Плая Хірон». Усе фота: Фота: Ян Гарбанюк / «Ваяр»
Ордэн уручаецца кубінцам і замежнікам, кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў за выдатныя адрозненні ў барацьбе супраць імперыялізму і рэакцыйных сіл, за высокія дасягненні ў імя міру і прагрэсу чалавецтва.
Выступаючы перад прысутнымі на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, Віктар Хрэнін сказаў:
«Перакананы, што найперш гэта ацэнка штодзённай ратнай працы ўсіх вайскоўцаў беларускай арміі. Я ўсведамляю той высокі ўзровень адказнасці, які ўсклала на мяне гэтая ўзнагарода. Хачу запэўніць, што мы прыкладзем усе свае сілы для забеспячэння міру і бяспекі».
Беларусь у лютым 2022 года стала краінай-саўдзельніцай у агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Хрэнін цяпер знаходзіцца на Кубе з афіцыйным візітам.
Чытайце таксама:
Сахашчык-малодшы: «Хрэнін — бесхрыбетны, але вельмі зручны»
Лукашэнка давёў генералам, што Польшча і Літва значна горшыя нават за вайну ва Украіне