У Бабруйску не зарэгістравалі «лішняга» кандыдата ў парламент — не дапамагло нават тое, што ён з сілавікоў

Ад Магілёўшчыны выбіраецца-прызначаецца 13 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. У вобласці вырашылі, што для гэтага працэсу патрэбна роўна 26 кандыдатаў — на кожную акругу дастаткова будучага пераможцы і ягонага спарынг-партнёра.

31.01.2024 / 12:49

Але так выйшла, што дакументы на рэгістрацыю прынеслі 27 чалавек. Хто ж аказаўся дваццаць сёмым лішнім? Знаёмцеся, 31-гадовы Ілья Хейдэр, інструктар атрада вайсковай часткі 89417. Яму не дапамагла нават блізкасць да сілавікоў.

Ілья Хейдэр, фота з сацсетак за пачатак 2010-ых.

Хейдэр сабраў нейкія подпісы ў сваю падтрымку, але ўсё прадказальна пайшло не так. У фінальным спісе зарэгістраваных кандыдатаў яго няма.

@nashaniva Што за крындж здымаюць у падтрымку выбараў? #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #минскаяобласть #выборы2024 ♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Чытайце таксама:

Работнік Следчага камітэта пайшоў у дэпутаты не ад праўладнага спіса. І нават не дайшоў да выбараў

Намесніка Карпенкі звольнілі перад самымі выбарамі. Прычына незвычайная

Колькі зарабляюць лукашэнкаўскія дэпутаты ў правінцыі? Іх даходам пазайздросцяць многія

Арганізатар аўтапрабегаў за Лукашэнку пайшоў на выбары без дазволу зверху. Яго нават не зарэгістравалі

Nashaniva.com