Сейм Латвіі афіцыйна забараніў зборным краіны гуляць супраць зборных Расіі і Беларусі

Сёння, 1 лютага, Сейм прыняў у канчатковым чытанні папраўкі да Закона аб спорце, якія прадугледжваюць, што зборным Латвіі будзе забаронена гуляць супраць зборных Расіі ці Беларусі, калі яны ўдзельнічаюць у спаборніцтвах пад сваім сцягам або ў нейтральным статусе, піша Delfi.lv

01.02.2024 / 10:45

У маі 2023 года зборная Латвіі заваявала бронзу чэмпіянату свету па хакеі. Фота: iihf.com

Закон таксама прадугледжвае, што Латвіі забараняецца арганізоўваць спаборніцтвы зборных каманд па гульнявых відах спорту (дарослых, юнацкіх і юніёрскіх), у якіх нацыянальныя зборныя Расіі ці Беларусі ўдзельнічаюць пад сваім сцягам або ў нейтральным статусе.

У анатацыі да законапраекта, першапачаткова вылучанага палітыкамі «новага адзінства», гаворыцца, што «ў Расійскай знешнепалітычнай дактрыне адным з кірункаў распаўсюджвання яе каштоўнасцяў з'яўляецца выкарыстанне так званай «мяккай сілы» ў пабудове адносін з замежнымі краінамі, і спорт з'яўляецца адным са спосабаў яго выкарыстання».

Асноўная мэта паправак да закона — «падкрэсліць салідарнасць Латвіі з Украінай і фундаментальна заблакаваць любыя спробы Расіі ўзаконіць свае ваенныя злачынствы з дапамогай спорту».

Чытайце таксама:

Ужо ў 1869 годзе пад Баранавічамі гулялі ў «хакей». Невядомая гісторыя і неверагодныя факты

Беларускі хакеіст заробіць у «Вашынгтоне» амаль $17 мільёнаў

Шаранговіч закінуў 20-ю шайбу ў гэтым сезоне НХЛ. Гэта самы ўдалы яго сезон

Nashaniva.com