У Аляксандра Івуліна новы ютуб-канал і новае шоу. Што там цікавага?
Журналіст і блогер Аляксандр Івулін зладзіў новае шоу. Пра што яно?
01.02.2024 / 14:11
Спартовы журналіст Аляксандр Івулін вядомы па ютуб-каналу «ЧестнОК», які ён вёў разам з сябрам Яраславам Пісарэнкам. Там хлопцы распавядалі пра беларускі спорт, а пасля вызвалення з-за кратаў Івулін пачаў публікаваць на канале яшчэ і гутаркі з вядомымі беларусамі.
Але цяпер Івулін і Пісарэнка разышліся па розных пляцоўках. Аляксандр завёў уласны канал «ЧестнОК-LIVE», дзе плануе і далей расказваць пра беларускіх селебрыці з розных сфер.
Першая гутарка ўжо на канале, і гэта размова з Сяргеем Чалым. Івулін разам з эканамістам глядзіць матч «Манчэстэр Юнайтэд» у кубку Англіі, а таксама вывучае, як здымаецца адзінае вячэрняе шоу на беларускім ютубе — «Ноч з Чалым». У дадатак адказы на нечаканыя пытанні: чаму Чалы жадае кіраваць Нацбанкам, што агульнага паміж Качанавай і чарапашкамі ніндзя.
Чытайце таксама: