«Гэты аўтар не хоча вас палохаць». Выходзіць па-беларуску зборнік апавяданняў Вашынгтона Ірвінга
Выдавецтва Gutenberg Publisher выдае зборнік апавяданняў Вашынттона Ірвінга «Легенда Соннай Лагчыны».
01.02.2024 / 17:06
У кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: «Легенда Соннай Лагчыны», «Рып Ван Вінкль» і «Жаніх-здань».
Амерыканскі пісьменнік Вашынгтон Ірвінг (1783—1859) умеў скрозь добрую ўсмешку расказваць гісторыі, ад якіх кроў магла б застыгнуць у жылах, вазьміся за яе чалавек, які хоча вас напалохаць.
Але гэты аўтар не хоча вас палохаць, вам утульна і бяспечна ў яго кампаніі. Разам з ім вы пасмяецеся над жыццём і здарэннямі і закрыеце кніжку з прыемным паслясмакам раскрытай таямніцы і хэпі-энду.
Пераклаў апавяданні на беларускую мову Андрэй Дубовік.
Кніга мае выйсці 10 лютага, але ўжо цяпер яе можна перадзамовіць.
Чытайце таксама: