Хто той доктар з «Ладэ», якому губазікаўцы пагражаюць крымінальнай справай

Цімура Лозку затрымалі больш за тыдзень таму.

02.02.2024 / 16:21

Цімур Лозка. Фота: Укантакце

Затрыманага клічуць Цімур Лозка. Ён доктар, да 2020 года працаваў у Брэсцкай абласной бальніцы анестэзіёлагам. У мужчыны ёсць жонка, таксама доктар, і малое дзіця.

Вядома, што яго разам з жонкай затрымлівалі ў кастрычніку 2020 года быццам бы за ўдзел у пратэстах. Лозку падтрымалі брэсцкія медыкі, якія зладзілі ланцугі салідарнасці з плакатамі Я/Мы Цімур Лозка.

У 2022 Лозку затрымлівалі падчас рэферэндума, які супаў з правядзеннем антываенных акцыяў у Беларусі. Тады яму далі штраф у 50 базавых.

Апошнім часам ён працаваў у прыватнай клініцы «Ладэ» як рэаніматолаг-анестэзіёлаг.

Дата затрымання Лозкі невядомая, але 26 студзеня 2024 над ім адбыўся суд па артыкуле пра «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Імаверна, цяпер медык арыштаваны.

Губазікаўцы пагражаюць яму крыміналкай — на відэа яго змушаюць казаць, што ён ахвяраваў рэсурсу NEXTA.

Чытайце таксама:

У Брэсце затрымалі доктара з «Ладэ»

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

На допытах у КДБ «за данаты» цяпер патрабуюць здаваць яшчэ і знаёмых, якія выходзілі на пратэсты

Nashaniva.com