Мінабароны распавяло пра новую зброю ў арміі
Летась на ўзбраенне было прынята больш за 70 розных узораў узбраення і тэхнікі. Найбольш знакавымі пастаўкамі ва Узброеныя cілы зʼяўляюцца ўдарныя верталёты Мі-35М, ракетны комплекс У-300 «Паланэз-М», аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М», зенітны ракетны комплекс «Тор-М2», распавёў намеснік міністра абароны Андрэй Федзін.
04.02.2024 / 12:03
Таксама Федзін паведаміў планы па ўзбраенні Узброеных сіл на бягучы год.
«У бягучым годзе арсенал Узброеных сіл папоўніцца наступнымі ўзорамі ўзбраення: авіяцыйныя воінскія часці папоўняцца верталётамі Мі-35М, войскі супрацьпаветранай абароны — зенітнымі ракетнымі комплексамі «Тор-М2», — сказаў ён.
У сухапутныя войскі пачнецца пастаўка мадэрнізаваных танкаў Т-72БМ2. У сілы спецыяльных аперацый працягнецца пастаўка мадэрнізаваных бронетранспарцёраў БТР-70МБ.
Разведка атрымае беларускі комплекс маніторынгу паветранага становішча «Рагнеда». У войска будуць пастаўляцца беспілотнікі і сродкі іх падаўлення.
«У рамках доследна-канструктарскіх работ плануем прыняцце на ўзбраенне мадэрнізаванага зенітна-ракетнага комплексу Бук-МБ2, бронетранспарцёра V-2, ударнага беспілотнага авіяцыйнага комплексу «Чэкан», — асабліва адзначыў намеснік міністра.
Ядзерную зброю ў Беларусі Федзін назваў асіметрычным адказам на дзеянні суседзяў.
Чытайце таксама:
Беларускія вайскоўцы пройдуць навучанне ў Расіі па «ўкраінскіх лякалах»
НАТА чакае нападу Расіі праз Беларусь ужо ў пачатку 2025 — Bild
Чаму Украіна не атакавала Беларусь у адказ на запускі ракет і навошта «аддае належнае» Лукашэнку