Дарадца Байдэна: ЗША не павінны ўмешвацца ў пытанне Залужнага

У Адміністрацыі прэзідэнта ЗША пракаментавалі, што кадравыя рашэнні ва ўкраінскім войску прымаюць украінскія ўлады.

04.02.2024 / 22:59

Валерый Залужны. Фота: AP

«Урад ЗША не павінен так ці інакш ўмешвацца ў гэтае пытанне. Таму мы трымаемся ў баку ад гэтых кадравых рашэнняў», — сказаў у інтэрв'ю CBS дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.

Прымаць кадравыя рашэнні — права Кіева і прэзідэнта Украіны, адзначыў ён. Па словах Салівана, ЗША далі зразумець Зяленскаму, што не збіраюцца ўдзельнічаць у гэтым рашэнні — звальняць ці не Залужнага. 

Раней The Washington Post пісаў, што ўкраінскія ўлады праінфармавалі адміністрацыю ЗША аб рашэнні звольніць Залужнага. Прадстаўнікі Белага дома не падтрымалі і не запярэчылі гэтаму, заявіўшы, што гэта суверэнны выбар прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

«Зяленскі яшчэ не выдаў афіцыйнага ўказу, які абвяшчае пра адстаўку Залужнага, і невядома, калі гэта можа адбыцца. Папярэдняе паведамленне Вашынгтону адлюстроўвае ўплывовую ролю ЗША як самага магутнага вайсковага і палітычнага заступніка Украіны. Ранняе папярэджанне таксама дало Беламу дому магчымасць пераканаць Зяленскага перагледзець ключавое рашэнне, нават нягледзячы на тое, што ён вырашыў не рабіць гэтага», — гаворылася ў артыкуле.

Чытайце таксама:

Украінскія ўлады праінфармавалі адміністрацыю ЗША аб рашэнні звольніць Залужнага — The Washington Post

Чаму Зяленскі хоча зняць Залужнага? Чатыры прычыны

Зяленскі мае намер абвясціць аб звальненні Залужнага цягам некалькіх дзён — CNN

Nashaniva.com