Канкурэнтка Трампа на праймерыз папрасіла Сакрэтную службу пра абарону з-за пагрозаў

Журналістам не адказалі на пытанне, якія менавіта пагрозы Нікі Хэйлі атрымлівала.

06.02.2024 / 08:57

Нікі Хэйлі. Фота: Matt Kelley / AP

Кандыдат у прэзідэнты ад рэспубліканцаў Нікі Хэйлі падала заяўку на абарону ў Сакрэтную службу з-за вялікай колькасці пагроз, якія яна атрымала, піша WSJ.

Хэйлі з'яўляецца галоўным супернікам Дональда Трампа на вылучэнне ад Рэспубліканскай партыі ў 2024 годзе.

Журналістам WSJ Хэйлі зацвердзіла заяўку на абарону: «У нас было шмат праблем. Гэта не перашкодзіць мне рабіць тое, што я павінна рабіць».

Просьба аб абароне была пададзеная федэральным чыноўнікам. Журналістам не адказалі на пытанне, якія менавіта пагрозы яна атрымлівала.

У канцы мінулага тыдня ў Калумбіі, што ў Паўднёвай Караліне, невядомую жанчыну схапіў супрацоўнік прыватнай аховы Хэйлі, калі яна спрабавала выбегчы на сцэну.

На яе мерапрыемствах таксама былі пратэстоўцы, абураныя тым, што Хэйлі падтрымлівае Украіну і Ізраіль.

Чытайце таксама:

У Трампа засталася толькі адна суперніца перад выбарамі-2024. Хто такая Нікі Хэйлі?

Спявачка Тэйлар Свіфт ставіць пад пагрозу перамогу Трампа

Трамп нанёс вырашальны ўдар у Нью-Гэмпшыры. Але Нікі Хэйлі абяцае не здавацца

Nashaniva.com