Стала вядома, калі з'явяцца першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі

Матэрыялы для вырабу дакумента ўжо замоўленыя і зʼявяцца ў Вільні праз месяц.

06.02.2024 / 10:14

«Увогуле мы кажам пра наклад менавіта ўзораў гэтых пашпартоў, якія патрэбныя для пачатку кампаніі па іх прызнанні. Гэта калі мы звяртаемся да ўрадаў іншых краінаў з просьбай прызнаць гэты дакумент і калі мы павінны паказаць, як ён выглядае», — сказаў у студыі «Белсата» Валер Кавалеўскі.

Першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі будуць гатовыя да канца сакавіка 2024 года. Пра гэта паведаміў «Белсату» прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў замежных справах Валер Кавалеўскі.

Па словах прадстаўніка Абʼяднанага кабінету, матэрыялу, які быў замоўлены, хопіць для вырабу 30 тысяч пашпартоў.

«Але мы іх зможам выдаваць толькі тады, калі ў нас будуць першыя прызнанні. Толькі тады зможам прымаць заяўкі ад людзей, апрацоўваць іх і верыфікаваць, а потым выдаваць людзям пашпарты, каб маглі імі карыстацца», — удакладніў Валер Кавалеўскі.

Ён падкрэсліў, што сам пашпарт Новай Беларусі — толькі частка вялікага праекту.

Вельмі важным яго складнікам будзе орган выдачы, які «павінен будзе адпавядаць высокім стандартам гэтай індустрыі», а менавіта — патрабаванням бяспекі, прававой адказнасці, захавання звестак.

Чытайце таксама:

Спецслужбы збіраюць даныя пра беларусаў замежжа, робячы фэйкавыя анкеты для прэтэндэнтаў на пашпарт Новай Беларусі

Беларусам адмовілі ў ПМЖ у Польшчы з-за тыпу візы. Выглядае, што памылкова, але гэта вялікая праблема

Траціне беларусаў амерыканцы ў 2023 годзе адмовілі ў візах

Nashaniva.com