Трансгендарную дзяўчыну ў Мінску асудзілі на 13 сутак

Па якім менавіта артыкуле адміністрацыйны арышт, невядома.

06.02.2024 / 10:26

Трансгендарную дзяўчыну асудзілі на 13 сутак. Пра гэта паведамляе Reform.by са спасылкай на TG. Па якім менавіта артыкуле быў прызначаны адміністрацыйны арышт, невядома. Затрыманне адбылося 31 студзеня.

Пра яго стала вядома 3 лютага, калі тэлеграм-каналы сілавікоў апублікавалі відэа з затрыманай. У роліку яна казала, што ў яе пражываў украінец, у якога скончыўся 90-дзённы тэрмін знаходжання ў Беларусі. За гэта на дзяўчыну склалі пратакол.

Чытайце таксама:

Барыс Хамайда прыйшоў у суд, але яго там не чакалі

У Жодзіне затрымалі былых супрацоўнікаў міліцыі, якія ў 2020 годзе запісалі зварот да калег

У Наваполацку судзяць барабаншчыка гурта Paranoia Dolls

Nashaniva.com