У Бярозаўцы проста на ўроках затрымалі завуча і сакратарку. Школьнікі былі ў шоку
Прычына затрымання — лайкі, падпіскі на незалежныя каналы, прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.
07.02.2024 / 09:43
Ала Чуйко
30 студзеня ў Бярозаўцы Лідскага раёна затрымалі завуча і сакратарку СШ №1: Алу Чуйко і Святлану Козел.
Школьнікі былі ў шоку, калі затрымліваць у школу прыйшлі пяць здаровых мужчын. Жанчынам прысудзілі па 30 базавых (1200 руб.), піша тэлеграм-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе».
Што цікава, завуч зарэкамендавала сябе як прыхільніца Лукашэнкі, але яе гэта не выратавала ад адказнасці.
Чытайце таксама:
Каго затрымалі падчас аблавы ў Гомелі
Хто тыя хлопец і дзяўчына, якіх затрымалі пасля інтэрв'ю Onliner на пратэстах у 2020-м
За студзень па адміністрацыйных пратаколах затрымалі мінімум 310 чалавек