Чацвёрты раз запар арыштавалі ўдзельніка нафтанаўскай стачкі

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Telegram арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан» Аляксандра Ляшкова. Гэта чацвёрты запар адміністрацыйны арышт удзельніка стачкі 2020 года, які доўжыцца 59 сутак.

07.02.2024 / 10:26

Паводле абвінавачвання, Аляксандр у Telegram пераслаў паведамленне з канала «Беларусь галаўнога мозгу». 

Мужчына ў судовым пасяджэнні віну не прызнаў, піша «Віцебская Вясна».

Чытайце таксама:

У Бярозаўцы проста на ўроках затрымалі завуча і сакратарку. Школьнікі былі ў шоку

Вайскоўца-кантрактніка судзілі за перайначаны нямецкі герб

Каго затрымалі падчас аблавы ў Гомелі

Nashaniva.com