Выбух ва Удмурціі ўлады называюць «планавымі выпрабаваннямі»
Выбух пад Іжэўскам, відэа з якім разышлося ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах, адбыўся падчас планавых выпрабаванняў ракетных рухавікоў, паведамілі ТАСС у МНС Заўялаўскага раёна, на тэрыторыі якога гэты выбух быў зафіксаваны.
07.02.2024 / 21:49
У некаторых тэлеграм-каналах з'явіліся паведамленні, што выбух быў выкліканы тэхнічнымі работамі на Воткінскім машынабудаўнічым заводзе. Аўтары гэтых каналаў спасылаюцца на рэгіянальную службу МНС, але ў афіцыйным канале МНС па Удмурціі такіх тлумачэнняў у той момант не было.
Няма пакуль і афіцыйных паведамленняў і звестак аб пацярпелых.
Воткінскі завод размяшчаецца за 50 кіламетраў ад сталіцы Удмурціі Іжэўска. Акрамя цывільнай прадукцыі, ён выпускае артылерыйскія ракеты, у тым ліку балістычныя ракеты стратэгічнага прызначэння для комплексаў «Топаль-М» і «Іскандэр».
У канцы 2023 года Воткінскі завод апублікаваў 19 дзяржкантрактаў па вытворчасці кампанентаў ядзерных узбраенняў. Пры заводзе дзейнічае выпрабавальны палігон каля сяла Ягул за 12 км ад Іжэўска.
Чытайце таксама:
Жыхары Іжэўска паведамілі пра магутны выбух у горадзе ці яго ваколіцах