У Рэчыцкім раёне ў аварыі загінула дзяўчына
ДТЗ са смяротным вынікам адбылося днём 8 лютага ў Рэчыцкім раёне на аўтадарозе Р-33 Рэчыца-Хойнікі, паведаміла УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.
08.02.2024 / 18:23
Паводле папярэдняй інфармацыі, 46-гадовы кіроўца мікрааўтобуса Mercedes Sprinter, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення са спадарожным аўтамабілем, які рухаўся наперадзе, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з таксі Volkswagen Polo.
У выніку аварыі былі траўмаваныя абодва кіроўцы, а таксама 4-гадовая дзяўчынка-пасажырка, якую перавозілі без дзіцячага крэсла і не прышпілілі рамянём бяспекі. А вось 25-гадовая пасажырка легкавіка загінула на месцы ДТЗ.
Чытайце таксама:
Смяротнае ДТЗ пад Віцебскам. Сутыкнуліся два грузавікі
Маршрутка была на «лысай» гуме. Падрабязнасці аварыі ў Бярэзінскім раёне