Вясна не за гарамі. Месцамі ў наступныя дні да +12°С

Прагноз надвор'я на 10—12 лютага.

09.02.2024 / 13:49

У суботу таксама часам будзе паказвацца сонца. Уначы пераважна па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж).

У асобных раёнах туман, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні ўмераны.

Ноччу ад 0°С па паўднёвым захадзе да -15°С па паўночным усходзе, максімальная днём 0..-5°С, па поўдні і паўднёвым захадзе краіны яна будзе +1..+4°С. У Мінску чакаецца мінус 1..-3°С.

У нядзелю пацяплее.

На большай частцы тэрыторыі краіны — снег, мокры снег, дождж. Месцамі па краіне туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу ад +3°С па паўднёвым захадзе да -10°С па паўночным усходзе рэспублікі, максімальная днём будзе ад +10°С у паўднёва-заходніх да -4°С у паўночна-ўсходніх раёнах.

У панядзелак у асноўным дождж, па поўначы з мокрым снегам. Ноччу будзе ад +7°С па паўднёвым захадзе да -5°С па паўночным усходзе, максімальная днём складзе ад +12°С у паўднёвых да -1°С у паўночных раёнах.

Вось такі аптымістычны прагноз ад нарвежскіх сіноптыкаў па Мінску на наступны тыдзень. Фота: yr.no

Чытайце таксама:

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзяняты. Яны такія смешныя ВІДЭА

У цэнтры Мінска збіраюцца аднавіць палёты паветраных шароў

А на Гомельскім Палессі ўжо паводка

Nashaniva.com