Бацькам беларускіх байцоў-добраахвотнікаў прапануюць пераканаць іх вярнуцца і пакаяцца
Пра адзін з выпадкаў «працы» сілавікоў са сваякамі беларускіх добраахвотнікаў, які адбыўся нядаўна, напісала выданне «Медыя-Палессе».
09.02.2024 / 16:58
Здымак ілюстрацыйны
Паводле звестак выдання, мужчына родам з Палесся ваюе на тэрыторыі Украіны з першых дзён вайны. Увесь гэты час яго бацькоў «не забываюць» сілавікі. А днямі адбыўся чарговы візіт.
Падчас яго сілавікі правялі са сваякамі «каліноўца» прафілактычную гутарку, пераконваючы іх, што калі сын вернецца, то яго памілуюць. І настойліва папрасілі падпісаць раздрукоўку ўказа аб вяртанні з тлумачэннямі.
Бацькі каліноўца звярнулі ўвагу на тое, што «здацца» іх сыну прапануецца да 31 снежня мінулага года, то-бок тэрмін ужо скончыўся. На гэта ім адказалі, што, маўляў, хай усё адно вяртаецца, бо тэрмін працягнулі.
Чытайце таксама:
«Беларусы забыліся пра вайну. Нашых добраахвотнікаў называюць наймітамі» — былы каліновец Клачко
Ва Украіне назвалі вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце