Начная атака дронаў: УСУ паведамілі пра 23 збітыя беспілотнікі з 31
Асноўны ўдар прыйшоўся на Адэскую і Харкаўскую вобласці.
10.02.2024 / 08:54
Расія ў ноч на суботу атакавала Украіну 31 ударным беспілотнікам тыпу Shahed-136/131, 23 з іх былі збітыя, заявілі Паветраныя сілы УСУ.
«Да адбіцця паветранага нападу былі прыцягнутыя падраздзяленні зенітных ракетных войскаў, мабільных агнявых груп Паветраных сіл і Сіл абароны Украіны, сродкі радыёэлектроннай барацьбы. У выніку баявой працы знішчаныя 23 «шахеды» ў межах Адэскай і Харкаўскай абласцей», — гаворыцца ў зводцы вайскоўцаў.
У ходзе ўдару па Харкаўскай вобласці загінулі сем чалавек.
У Адэскай вобласці, па словах спікера Сіл абароны поўдня Украіны Наталлі Гумянюк, было тры хвалі нападаў, у выніку якіх пацярпелі чатыры чалавекі.
Чытайце таксама:
У Харкаве «Шахеды» трапілі ў АЗС: гараць 14 прыватных дамоў, загінулі сем чалавек