«Маюць каласальны вопыт, які паскорыць перамогу Украіны». Украінская армія працягвае абнаўляць кіраўніцтва

Намеснікамі новага галоўнакамандуючага УСУ Сырскага сталі Вадзім Сухарэўскі і Андрэй Лебядзенка, паведаміў Уладзімір Зяленскі. 

11.02.2024 / 09:04

Палкоўнік Сухарэўскі будзе адказваць за беспілотныя сістэмы і развіццё прымянення дронаў, палкоўнік Лебядзенка — за інавацыі, «менавіта тэхналагічны кампанент войска і баявых сістэм», паведаміў прэзідэнт Украіны.

Таксама Зяленскі назваў намеснікаў новага кіраўніка Генштаба УСУ Анатоля Баргілевіча. Імі сталі брыгадныя генералы Уладзімір Гарбацюк, Аляксей Шаўчэнка і Міхаіл Драпаты.

Гарбацюк будзе адказваць за аператыўную працу штабоў, планаванне і кіраванне, Шаўчэнка — за лагістыку, Драпаты — за падрыхтоўку вайскоўцаў.

Галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што новапрызначаныя яго намеснікі Вадзім Сухарэўскі і Андрэй Лебядзенка, а таксама намеснікі начальніка Генштаба Уладзімір Гарбацюк, Міхаіл Драпаты і Аляксей Шаўчэнка маюць каласальныя веды і вопыт, якія паскораць перамогу Украіны ў вайне.

Чытайце таксама:

Украінская СПА пратрымаецца без заходніх паставак снарадаў толькі да сакавіка — The New York Times

Нямецкія генералы таемна наведалі Кіеў у дзень адстаўкі Залужнага

Што вядома пра Сырскага, які замяніў генерала Залужнага 

Nashaniva.com