Баскаў пракаментаваў скандал на хакейным «Кубку будучыні» ў Мінску
На моладзевым хакейным турніры ў Менску расейцы абразіліся паразе ад беларусаў і ўчынілі дэмарш. Яны адмовіліся прымаць камандную салатніцу за 2-е месца, а таксама дэманстратыўна пакінулі на лёдзе індывідуальныя прызы. Уручаў прызы адыёзны Дзмітрый Баскаў, колішні старшыня Федэрацыі хакею Беларусі, а цяпер «сенатар». Цяпер ён пракаментаваў паводзіны расейскіх хакеістаў, піша sport5.by.
11.02.2024 / 09:48
«Такое стаўленне да нашых хакеістаў і заўзятараў з боку толькі пачынаючых свой шлях у вялікі спорт пацаноў, проста недапушчальнае і супярэчыць сяброўству і падтрымцы, якія заўсёды былі паміж нашымі краінамі і народамі.
Нешта можна спісаць на неспрактыкаванасць і эмоцыі, гарачую кроў, бо ўменне годна прайграваць і здабываць з паражэнняў правільныя ўрокі — цэлае мастацтва, і ім гэтая зборная Расеі пакуль не авалодала.
Але ў такім выпадку хочацца нагадаць трэнерам каманды: выхаваць хакеіста — гэта не толькі навучыць яго катанню і валоданню клюшкай, але і прышчапіць яму правільныя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры, што асабліва важна ў цяперашняй палітычнай сітуацыі ў спорце ў цэлым, і ў хакеі, у прыватнасці», — сказаў Дзмітрый Баскаў.
Нагадаем, на «Чыжоўка-Арэне» ў Менску пасля перамогі моладзевай зборнай Беларусі над зборнай Расеі 6:5 госці адмовіліся ад узнагарод праз судзейства.
Чытайце таксама:
На чэмпіянаце свету з вышкі скокнуў у ваду 100-гадовы спартсмен
На юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па біятлоне перамог спартсмен з зусім нечаканай краіны
11-гадовы футбаліст з Беларусі Аляксей Маёраў заключыў кантракт з Adidas