Аршанец выставіў на аўкцыён пратэрмінаваную згушчонку
Лот выставілі ў раздзеле «антыкварыят».
11.02.2024 / 13:56
У абʼяве гаворыцца, што дзве банкі згушчонкі захоўваліся ў падвале, засталіся ад бабулі, якая працавала загадчыцай сталовай.
Колькі гадоў прадукту, невядома — этыкетка спарахнела, надпісы зусім не чытаюцца.
«Можа каму цікава», — піша аўтар абʼявы.
Цана — па дамове.
Чытайце таксама:
На аўкцыён выставілі ўнікальны лот: барысаўскія запалкі, што перажылі вайну
У Францыі прадаюць з аўкцыёну яхту з залатым корпусам, якая нібыта належала беларускаму мільярдэру