Памёр Міхаіл Фейман
На 73-м годзе жыцця памёр былы галоўны трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе, заслужаны трэнер Беларусі Міхаіл Фейман. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце клуба «Гарызонт».
12.02.2024 / 16:36
Міхаіл Фейман — ураджэнец Магілёва. У 2010-2011 гадах ён быў галоўным трэнерам мужчынскай нацыянальнай зборнай па баскетболе.
Таксама ён у розны час працаваў з наймацнейшымі камандамі з чэмпіянату Беларусі: РШВСМ, «Гродна-93», »Віталюр». Тройчы кіраваныя ім клубы станавіліся ўладальнікамі залатых медалёў.
Адзначаецца, што апошнім часам ён змагаўся з цяжкім захворваннем.
Чытайце таксама: