П'яны мінчук пабіўся з агітацыйным стэндам

Следчы камітэт паведаміў, што ноччу 9 лютага 36-гадовы нецвярозы жыхар Мінска ішоў паблізу крамы па вуліцы Прытыцкага і ўступіў у канфлікт з агітацыйным стэндам, які стаяў непадалёк.

12.02.2024 / 17:37

Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі прэс-службы Следчага камітэта, чалавек «без усялякай на тое прычыны падышоў да інфармацыйнага стэнда з агітацыйнымі ўлёткамі і ўдарыў па ім кулаком. Пасля чаго схаваўся».

Неўзабаве мужчыну затрымалі, матываў свайго ўчынку ён патлумачыць не змог. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса РБ.

Чытайце таксама:

У Гродне мужчына так ударыў нагой у спіну пенсіянера, што той пераляцеў праз лаўку

16-гадоваму падлетку далі 10 гадоў выхаваўчай калоніі за падпал здымнай кватэры

У Баранавічах адарвалі вусы булгакаўскаму кату

Nashaniva.com