Дапамогу для былой палітзняволенай Вольгі Такарчук сабралі ўсяго за 10 гадзін

Пра хуткі паспяховы вынік збору, аб'яўленага для падтрымкі блогеркі і былой палітзняволенай Вольгі Такарчук, якая нядаўна была вымушаная пакінуць радзіму перад пагрозай новага зняволення, паведаміў кіраўнік Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэй Стрыжак.

12.02.2024 / 22:22

«Дзякую ўсім за рэкордную актыўнасць збору для Вольгі Такарчук! Усяго 10 гадзін спатрэбілася, каб дайсці да мэты», — напісаў Стрыжак.

За мэту было пастаўлена назбіраць 6300 еўра.

Пры гэтым збор пакуль не закрыты і калі вы хочаце падтрымаць блогерку і яе сям’ю — у Вольгі арыштавалі маці, а бацька мусіў эміграваць разам з дачкой, — то гэта яшчэ можна зрабіць.

Чытайце таксама:

Блогерка Вольга Такарчук, якая тэрмінова з'ехала з Беларусі з бацькам, просіць аб дапамозе

Маму былой палітзняволенай Вольгі Такарчук затрымалі па крымінальнай справе, сама Такарчук з татам выехалі

«Байсол» зрабіў выплаты 200 палітвязням

Nashaniva.com