МЗС Чэхіі прапанавала зрабіць забарону на выдачу віз і ДНЖ беларусам бестэрміновай

Чэхія разглядае магчымасць падаўжэння забароны на выдачу віз і дазволаў на жыхарства (ДНЖ) расіянам і беларусам.

13.02.2024 / 08:27

Фота: hochuvpragu.ru

 Пакуль гэтая забарона дзейнічае да 31 сакавіка сёлета. З адпаведнай прапановай выступіла МЗС краіны, піша Радыё Свабода.

Забарону для расіянаў Чэхія ўвяла адразу пасля пачатку расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны, у чэрвені 2022 года яе дзеянне было працягнутае да сакавіка 2023 года, а потым да сакавіка сёлета. Выключэнне было зроблена для паездак з гуманітарнымі мэтамі.

Летась у сакавіку забарону распаўсюдзілі і на беларусаў, пры гэтым не мае значэння, ці ёсць у іх грамадзянства іншай краіны.

У некаторых выпадках атрыманне візы або ДНЖ усё ж магчымае: напрыклад, калі заяўнік з'яўляецца членам сям’і грамадзяніна Чэхіі або іншай краіны ЕС або іншаземца, які мае чэшскі ДНЖ.

Для беларусаў таксама захоўваецца магчымасць атрымаць візу для навучання, калі яна аплачваецца стыпендыяй з боку Чэхіі, ЕС ці міжнароднай арганізацыяй.

Яшчэ адно выключэнне складаюць тыя заяўнікі, чыё знаходжанне «адпавядае інтарэсам Чэшскай Рэспублікі» і гэта пацвердзіла МЗС краіны.

У сакавіку 2023 году забарону выдачы візаў беларусам спрабавала аспрэчыць Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Прагу, ёй гэта было абяцана, але неўзабаве ўлады краіны ўсё ж увялі забарону і для беларусаў.

Чытайце таксама:

Сейм Літвы перанёс разгляд законапраекту аб пастражэнні праверак грамадзян Беларусі

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

Еўракамісія прапануе павялічыць кошт шэнгенскай візы на 10 еўра

Nashaniva.com