Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава. Прыз — выданне кнігі

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі, піша bellit.info. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.

13.02.2024 / 09:49

Як паўдзельнічаць?

Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце.docx(.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.

Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца.

Дэдлайн падачы — 1 чэрвеня 2024 г.

Падсумаванне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.

Чытайце таксама:

Выставу да юбілею Быкава згортваюць праз 10 дзён пасля адкрыцця

«І так і будзе, пакуль будзе існаваць гэты «беларускі парадак». Лявон Вольскі пра закрыццё выставаў Быкава і Малевіча

Як Васіль Быкаў разбіраўся ў камп'ютары. Паглядзіце, які мілы артэфакт ёсць у музеі ФОТАФАКТ

Nashaniva.com