Стала вядома сума самага вялікага падатку з даходаў фізасобы ў мінулым годзе
У Беларусі праходзіць кампанія па дэклараванні даходаў, якія былі атрыманыя летась.
13.02.2024 / 14:59
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
Начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Андрэй Кавалеўскі прывёў прыклад таго, якія падаткі з даходаў выплачваліся раней, піша sb.by.
— Калі вярнуцца да недалёкага мінулага, напрыклад, за 2023-ы максімальная сума падатку, прад'яўленага адной фізічнай асобе, склала 4,5 мільёна рублёў, бо ён атрымаў дывідэнды ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь, — распавёў Кавалеўскі.