Cёння — Грамніцы ў праваслаўных. Прыкметы абяцаюць раннюю і цёплую вясну
Католікі (і праваслаўныя, што трымаюцца новаюліянскага календара) Грамніцы адзначалі 2 лютага, а сёння адзначае іншая частка праваслаўнага свету. Царкоўная назва свята — «Стрэчанне».
15.02.2024 / 08:13
На Грамніцы ў цэрквах паляць свечкі. Іх называюць грамнічнымі, лічылася, што яны аберагалі хаты ад перуна і маланак.
Па надвор'і на Грамніцы меркавалі, якая будзе вясна: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 мая] вол наесца травіцы».
Што наконт надвор'я на сёння. Сіноптыкі абяцаюць воблачна з праясненнямі, магчыма нават, як і ўчора, будзе сонца. Пераважна без ападкаў. Ад -2°C па паўночным усходзе да + 7°C у ваколіцах Брэста. У Мінску днём 0..+ 2°C, вечарам 0..-1°С.
Выходзіць, што вясна на большай частцы тэрыторыі краіны будзе ранняй.
pogoda.by
Чытайце таксама:
Беларускія рэкі поўныя вады і ўжо выходзяць з берагоў
Пекла на Зямлі. Сіноптыкі назвалі самае гарачае месца ў Еўропе