У Слуцку выправілі памылку на памятным камені ў гонар пісьменніка Васіля Віткі

Камень быў пастаўлены ў жніўні 2023 года ў новым раёне горада, на чорнай шыльдзе — подпіс «Васіь Вітка», без літары «л», піша тэлеграм-канал «Спадчына».

16.02.2024 / 16:41

Адказ Слуцкага райвыканкама

Дарэчы, спачатку ў райвыканкаме казалі, што ўсё правільна, маўляў, гэта проста ў Віткі подпіс быў такі.

Мармуровая шыльда на памятным знаку. Фота: «Слуцкі край»

Пасля аказалася, што тэкст набраны стандартным шрыфтам Mistral, які імітуе рукапісны тэкст і ніякага дачынення да подпісу пісьменніка не мае.

Сапраўдны подпіс Васіля Віткі (1964 г.) і «подпіс» з памылкай на памятным знаку, набраны шрыфтам Mistral

Васіль Вітка, сапраўднае імя Цімох Васілевіч Крысько (1911 — 1996) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, празаік, літаратурны крытык, драматург, педагог, класік беларускай дзіцячай літаратуры. 

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанка-маляванка». У 1978 годзе ўзнагароджаны дыпломам Міжнароднага журы па прэміях Ханса Крысціяна Андэрсэна (1978) з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка.

Чытайце таксама:

У Слуцку паставілі памятны знак з памылкай у імені пісьменніка, але чыноўнікі яе не прызнаюць

На аўкцыён за адносна невялікія грошы выставілі сядзібу XIX стагоддзя, якой валодала легендарная беларуская мецэнатка

У кафедральным касцёле ў Гродне аднавілі алтар

Nashaniva.com