«Ён памёр, не зломлены тыраніяй» — Барак Абама пра смерць Аляксея Навальнага

44-ы прэзідэнт ЗША напісаў пра смерць Аляксея Навальнага ў сацсетцы X (былы твітар).

17.02.2024 / 08:37

Кадр з фільма «Навальны»

«Аляксей Навальны быў бясстрашным абаронцам сваіх перакананняў і памёр, не зламаны тыраніяй, якой ён супрацьстаяў. Ён змагаўся з карупцыяй, натхняў мільёны людзей і ніколі не слабеў у сваім імкненні да свабоды слова, вяршэнства закона і Расіі, якая падсправаздачная народу, а не дыктатару. Ён памёр, няўхільна адстойваючы сваё бачанне лепшай будучыні для сваёй краіны — гэта бачанне і яго мужны прыклад ніколі не памруць», — напісаў Барак Абама.

Пра раптоўную смерць Аляксея Навальнага ў калоніі «Палярны воўк» за Паўночным колам стала вядома ў пятніцу днём. Галоўнаму расійскаму апазіцыйнаму дзеячу было 47 гадоў. Агулам Аляксей Навальны, затрыманы 17 студзеня 2021 года па вяртанні з Нямеччыны ў Маскву, быў асуджаны на 19 гадоў.

Чытайце таксама:

У калоніі раптоўна памёр Аляксей Навальны

Доктар, які працаваў з Навальным пасля атручвання, не верыць у версію пра тромб

Юлія Навальная: Хачу, каб Пуцін, яго атачэнне ведалі, што яны панясуць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай, маім мужам, адказнасць

«Гадзіннік цікае». Байдэн усклаў адказнасць за смерць Навальнага на Пуціна і нагадаў пра Украіну

У розных гарадах свету адбыліся акцыі памяці Навальнага ФОТЫ

Якое пасланне Навальны пакідаў на выпадак сваёй смерці

Nashaniva.com