У Перу на Дзень св. Валянціна паліцэйскі пераапрануўся ў мядзведзя, каб затрымаць дзяўчыну-наркагандлярку ВІДЭА

Нацыянальная паліцыя Перу звярнулася да нестандартных метадаў, каб затрымаць падазраваную ў гандлі наркотыкамі.

17.02.2024 / 09:19

Перуанскі паліцэйскі пераапрануўся мядзведзем і выманіў дзяўчыну-наркагандлярку на вуліцу паветранымі шарыкамі і любоўным лістом, каб арыштаваць яе і канфіскаваць больш за 1000 пакетаў з наркотыкамі ў яе доме, піша выданне Lasexta.

Аператыўнік пераапрануўся ў касцюм мядзведзя і ўзяў у «лапы» паветраныя шары, а таксама плакат з любоўным надпісам нібыта ад тайнага прыхільніка падазраванай. Калі дзяўчына адчыніла дзверы, паліцэйскі паваліў яе на зямлю.

Неўзабаве калегі, якія знаходзіліся побач, абшукалі дом затрыманай і выявілі больш за 1000 скруткаў з наркотыкамі.

Таксама ў кайданках аказалася і маці дзяўчыны, якая дапамагала дачцэ ў яе незаконным бізнэсе.

Чытайце таксама:

«Узяла чужую барсетку з $1700. І раскаяння не было». У Грузіі на беларуску завялі дзве крыміналкі за крадзяжы

Ва Украіне за наркотыкі затрымалі беларускага добраахвотніка. Пагражае да 12 гадоў

Каноплі: складаная гісторыя стаўлення дзяржаў да іх

Nashaniva.com