У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік
Ён не выходзіць на сувязь з 15 лютага.
17.02.2024 / 14:10
Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі.
У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў тыктоку, піша «Вясна».
Чытайце таксама:
СК сцвярджае, што як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ «данацілі экстрэмістам»
У Мінску затрымалі Дзмітрыя Кучука
У Докшыцах на трое сутак затрымалі былога настаўніка гісторыі Арцёма Стадольніка