Ціханоўская сустрэлася з Хілары Клінтан і паказала ёй відэа з візіту ў Мінск 30 год таму
Падчас сустрэчы 17 лютага ў Мюнхене з былой дзяржсакратаркай і першай лэдзі ЗША Хілары Клінтан Святлана Ціханоўская сказала, што ў яе ёсць невялікі сюрпрыз: відэахроніка візіту ў Мінск у 1994 годзе. Клінтан адказала, што не бачыла гэтае відэа.
18.02.2024 / 13:23
Падчас візіту ў Беларусь Хілары Клінтан разам з жонкай Станіслава Шушкевіча развозілі гуманітарную дапамогу па дзіцячых бальніцах і сустракаліся з кіраўніком балетнай трупы Нацыянальнага тэатра Валянцінам Елізарʼевым.
Разам з Хілары Клінтан відэа глядзела Мелані Вервір, якая была кіраўніцай кабінета Клінтан і таксама наведвала Мінск.
Апошні візіт прэзідэнта ЗША ў Мінск адбыўся 30 гадоў таму — 15 студзеня 1994 года ў Беларусь прылятаў Біл Клінтан.
Клінтаны былі ў Мінску ўсяго шэсць гадзін. Прэзідэнт ЗША сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага Савета Беларусі Станіславам Шушкевічам. Бакі падпісалі Дагавор аб узаемнай абароне інвестыцый. 42-гі прэзідэнт ЗША таксама паразмаўляў з ветэранамі вайны на Плошчы Перамогі, прачытаў лекцыю моладзі ў Акадэміі навук і зʼездзіў ва ўрочышча Курапаты.
Чытайце таксама: