У Турцыі адмянілі чатырохдзённы фестываль гурта «Бі-2»
У турэцкім горадзе Кемер адмянілі чатырохдзённы фестываль гурта «Бі-2». Пра гэта напісаў у інстаграме саліст Лёва Бі-2.
19.02.2024 / 13:33
Мерапрыемства «Канікулы з «Бі-2» было запланаванае на красавік. Вядучымі былі запрошаны акцёры Аляксей Дубас і Максім Вітарган.
Гэта ўжо другая адмена канцэртаў пасля затрымання музыкаў у Тайландзе. Раней паведамлялася аб адмене канцэрта «Бі-2» у Дубаі. Датычнымі да адмены канцэртаў людзі з музычнай сферы называюць расійскіх дыпламатаў.
«Межы вольнага свету хутка можна будзе вывучаць па графіку канцэртаў «Бі-2», — пажартаваў у сацсетках палітолаг Аляксандр Фрыдман.
Чытайце таксама: