У Брэсце палітвязню прысудзілі два гады калоніі. Суд праходзіў проста ў СІЗА

14 лютага Маскоўскі суд Брэста разгледзеў крымінальную справу супраць 40-гадовага Канстанціна Саламіюка. Суддзя — Марына Скалковіч.

19.02.2024 / 14:06

Саламіюка судзілі па ч.1 арт.368 КК РБ за публічную абразу Лукашэнкі, суд праходзіў у СІЗА, піша «Брэсцкая вясна».

Да суду мужчыну выставілі яшчэ і арт.369 КК (абраза прадстаўнікоў улады), але з-за тэрмінаў даўніны гэты артыкул знялі. У выніку мужчыну судзілі за некалькі інтэрнет-каментароў, у якіх негатыўна ацэньваўся Лукашэнка.

Саламіюку прысудзілі два гады пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Рыгор Кастусёў скардзіцца на здароўе ў турме: «Апошнія два месяцы былі цяжкія»

У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік

Суддзёй Вярхоўнага суда стала Дзіна Кучук. На яе рахунку па 10 гадоў Касцюговай і Кузінай

Nashaniva.com