ГУБАЗіК затрымаў вядучую і гукарэжысёра радыёстанцыі пры «СБ. Беларусь сегодня»
Пра затрыманне супрацоўнікаў «Альфа Радыё» стала вядома з запісаных сілавікамі відэаролікаў.
19.02.2024 / 19:21
Наталля Жукоўская і Дзмітрый Кулікоўскі
Затрыманыя — 46-гадовая вядучая «Альфа Радыё» (уваходзіць у холдынг «СБ. Беларусь сегодня») Наталля Жукоўская і гукарэжысёр Дзмітрый Кулікоўскі, вядомы таксама як дыджэй пад псеўданімамі Offbeats Hustling і Dimdoz.
На відэа жанчына «прызнаецца» ў тым, што на яе тэлефоне ёсць відэа з пратэстаў, а на выбарах яна прагаласавала за Ціханоўскую і даслала бюлетэнь у чат-бот ініцыятывы «Голас».
Гукарэжысёру ў віну ставіцца тое, што ён нібыта быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы.
Чытайце таксама: