Работніка «Нафтана» затрымалі «за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі»
Суддзя Наваполацкага суда Зінаіда Балаболава 31 студзеня за «публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі» арыштавала на 13 сутак кантралёра кантрольна-прапускнога пункта ААТ «Нафтан» актывіста гіравага спорту і члена Белхімпрафсаюза Артура Францава, піша «Віцебская вясна».
19.02.2024 / 18:55
У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, з якога вынікала, што Артур Францаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» распаўсюдзіў відэаролік з выявай эмблемы нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Германіі, а таксама выявай свастыкі, якая з'яўляецца сімвалам нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі, і якая уяўляе сабой знак у выглядзе крыжа з чатырма канцамі, загнутымі ў правы бок пад прамым вуглом.
На судовым пасяджэнні мужчына віну не прызнаў, звярнуўшы ўвагу на тое, што ён не пераследаваў мэты публічнай дэманстрацыі нацысцкай сімволікі, а ролік размясціў дзеля забаўкі.
Палічыўшы, што віна і дачыненне да адміністрацыйнага правапарушэння даказаныя, суддзя Балаболава на падставе ч.1 арт.19.10 КаАП прысудзіла Францаву арышту на трынаццаць сутак.
Чытайце таксама: