Савецкі крындж ці культурная спадчына? Як выглядаюць мазаікі на аўтобусных прыпынках
«Моцныя Навіны» знайшлі ў інстаграме серыю допісаў, прысвечаных мазаіцы на прыпынках уздоўж аўтадарог на Гомельшчыне. Аўтары акаўнта by_cod знялі відэа, як яны чысцяць адзін з такіх прыпынкаў ад фарбы і надпісаў, і заклікалі вучыцца бачыць прыгожае замест таго, каб займацца вандалізмам.
19.02.2024 / 22:58
Фота прыпынкаў з мазаічнымі пано невядомых аўтараў 1960-1970 гадоў па трасе Гомель — Жыткавічы сапраўды выглядаюць цікава. І трэба прызнаць, што стварэнне такіх твораў было няпростай працай, а аздаблялі гэтыя сцены, напэўна, далёка не аматары.
Праўда, час бярэ сваё — і шмат дзе мазаікі пашкоджаныя ці зафарбаваныя. Але згублена яшчэ не ўсё.
Чытайце таксама:
У Бабруйску зносяць будынак са знакамітай мазаікай. Петыцыя не дапамагла
У Наваполацку склалі першы каталог гарадскіх мазаік ФОТА
У Мінску разгадалі таямніцу знакамітай мазаікі. Вы ніколі не здагадаецеся, адкуль ідуць сляды