Палітвязня, які адбывае тэрмін на «хіміі», аштрафавалі за атрыманне «замежнай дапамогі» ад INeedHelpBY
У Оршы 1 лютага адбыўся суд над палітвязнем Дзянісам Сяргеевым паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП (выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці).
20.02.2024 / 16:29
Дзяніса затрымлівалі ў ПУАТ-36 23 студзеня падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY.
Згодна з пратаколам, палітвязень «атрымаў і выкарыстаў замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў» на 244 рублі і 38 капеек, пералічаных ініцыятывай INeedHelpBY у адрас інтэрнэт-крамы «Еўраопт».
Суддзя Юлія Хаткевіч прызначыла Дзянісу штраф 1 000 рублёў (25 базавых велічыняў) з кампенсацыяй сумы «замежных» аплат у Едастаўцы.
Чытайце таксама: