У віцебскай калоніі прымаюць для асуджаных толькі абутак фірмы «Марка»

Сваякам асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў калоніі № 3 у Віцебску, дазволілі ў рэчавых перадачах дасылаць вязням на выбар чаравікі ўсяго двух артыкулаў — Marko 47207 або Marko 47165. Іншы абутак па-ранейшаму пад забаронай, даведаўся Mayday.team.

20.02.2024 / 17:19

Фота: zhilstroyvitebsk.by

З кастрычніка мінулага года практычна ва ўсіх беларускіх калоніях у рэчавых перадачах перасталі прымаць абутак, які сваякі асуджаных куплялі замест няякаснага, выдадзенага ў калоніі. Такім чынам кіраўніцтва пенітэнцыярных устаноў дапамагала распрадаць тавар уласных абутковых цэхаў.

У Віцебску з лютага зрабілі выключэнне. Падобна на тое, што віцебскі вытворца абутку змог дамовіцца з Упраўленнем Дэпартамента выканання пакаранняў па Віцебскай вобласці на даволі высокім узроўні.

Нагадаем, што на цяперашніх выбарах у Віцебскі абласны савет дэпутатаў балатуецца Павел Мартынаў — гендырэктар холдынгу «Марка» і сын ягонага ўладальніка.

Чытайце таксама:

Уладальнік 16 Mercedes-Benz і 8 BMW. Верагодна, гэты кандыдат у дэпутаты — самы багаты з усіх

Палітвязень-журналіст Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак

«Калі вы зайшлі сюды, то вы знаўца якасці і камфорту». МУС адкрыў краму, у якой прадаюцца рэчы, створаныя ў калоніях

Nashaniva.com