Паветраныя сілы Украіны збілі чарговы расійскі бамбардзіроўшчык
За апошнія дні гэта сёмы расійскі самалёт, па інфармацыі УСУ.
21.02.2024 / 09:11
«Мінус адзін, працуем далей. Экіпаж Су-34 далучаецца да нашай рубрыкі «Вечнага палёту, браты!», — напісаў камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук у сваім тэлеграме.
Самалёт збілі на ўсходнім кірунку.
«Будзем есці рускага мядзведзя малымі кавалкамі. Разам — да перамогі! PS ходзяць чуткі, што ў мяне апошнім часам дрэнны настрой. Не маю на гэта права! Пры такой баявой працы ён проста цудоўны!», — падсумаваў Аляшчук.
Чытайце таксама:
Ва УСУ заявілі, што збілі яшчэ два расійскія самалёты
Украінцы паведамілі, што збілі яшчэ адзін расейскі самалёт Су-34