Мастак Аляксей Кузьміч зноў вярнуўся ў Беларусь і зноў выслізнуў ад сілавікоў

У мастака памерла бабуля, і ён паехаў на развітанне. Пра свае прыгоды Аляксей Кузьміч распавёў у фэйсбуку.

21.02.2024 / 14:49

 «Я зноў вярнуўся ў Беларусь. На гэты раз не для мастацтва, а па падзеях сумных. Перад Новым годам памерла мая бабуля, якая была мне другой мамай. Органы даведаліся, што я ў Беларусі і завялі крымінальную справу за мой твор «Транзіт». Абʼявілі ў вышук», — піша Кузьміч. 

За пару дзён да таго, як да яго дадому прыйшлі са Следчага камітэта, ён зʼехаў у вёску.

«Перад выбарамі сітуацыя абвастрылася. Пайшоў па хатах участковы. Я зразумеў, што час», — распавядае ён.

Выехаць з першай спробы не ўдалося. Аказалася, што з Расіі выезд яму таксама забаронены.

«Але шчыліну я знайшоў. І цалкам легальна зваліў….Ужо трэці раз», — піша мастак. 

Мастак Аляксей Кузьміч вядомы сваімі перформансамі. У дзень прэзідэнцкіх выбараў-2020 ён быў затрыманы і збіты, эміграваў. У кастрычніку 2023 года ён выклаў відэа сваёй новай акцыі з цэнтра Мінска. Аляксей паказаў голы зад, стоячы пасярод праспекта Пераможцаў. Аказалася, ён два месяцы таемна прыбыў у Беларусі і нават зрабіў там новы пашпарт. 

Чытайце таксама:

Мастак, які таемна зʼездзіў у Беларусь па новы пашпарт і чарговы перфоманс, працягвае троліць міліцыянтаў

У мінскую кватэру мастака Аляксея Кузьміча, які зладзіў перфоманс, прыходзіла міліцыя

«Не карыстаўся тэлефонам і стараўся не трапляць на камеры». Мастак Аляксей Кузьміч вярнуўся ў Беларусь дзеля перфомансу

Nashaniva.com