Сілавікі зладзілі чарговую фэйкавую рассылку па беларускіх чатах. Што адбылося і як абараніцца
Яна была зробленая па старой схеме, якой заўжды карысталіся губазікаўцы.
21.02.2024 / 15:36
Сёння ў беларускіх чатах распаўсюдзіліся паведамленні такога зместу:
Па спасылцы быў фэйкавы бот ініцыятывы дваравых актывістаў «Кааліцыя пратэсных двароў», які патрабаваў нумар тэлефона для рэгістрацыі.
Кааліцыя пратэсных двароў — гэта ініцыятыва, якая яднае нізавых актывістаў у Беларусі і за яе межамі. Сетка, створаная з актывістаў, на слэнгу ініцыятывы называецца «Рой».
У «Кааліцыі» пацвяджаюць, што не маюць дачынення да сённяшняй рассылкі і папярэджвалі актывістаў пра магчымасць такіх укідаў. Раней яны публікавалі інструкцыю пра тое, як адрозніваць падробкі.
«Каб абараніць беларусаў, мы стварылі антыфэйк сістэму, якая рэагуе не толькі на падробкі нашых акаўнтаў, але і на іншыя нам вядомыя (ПКК, «План Перамога» і іншыя). Тут ёсць пост пра яе і тое, як яе ўкараніць. Таксама ёсць бот «Роза», які выдаляе акаўнты сілавікоў з чатаў. Вось спасылка на яго.
Мы ўжо ідэнтыфікавалі некалькі дзясяткаў акаўнтаў, якія рассылаюць дэзынфармацыю. Таксама разганяе інфармацыю, недавер, нехта вядомы як «Фенікс». Ён таксама не мусіць карыстацца даверам, бо распаўсюджвае нянавісць і мэсэджы, якія ўносяць раскол і недавер».
Актывісты кажуць, што калі вы актывавалі бот і перадалі яму вашы звесткі, але акаўнт адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі і не засвечаны, то дастаткова будзе не выдаваць сілавікам ніякіх персанальных даных, не пераходзіць па спасылках ад іх і не прымаць ад іх ніякія файлы.
Калі акаўнт не абаронены або ўжо быў пераход па спасылцы без ВПН, вы прынялі нейкі файл або перадалі персанальныя даныя тэкстам ў дыялогу, то вас могуць ідэнтыфікаваць і затрымаць.
Таксама варта адразу выдаліць аккаўнт і пачысціць тэлефон ды сховішчы даных.
«Бо цяпер арыштоўваюць людзей і находзяць фота-відэа з 2020 года і гэта новая хваля арыштаў», — тлумачаць актывісты.
Чытайце таксама:
Тры простыя парады, каб не натрапіць на фэйкавыя ініцыятывы ў Telegram
Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»
Фэйкавыя акаўнты ад імя Офіса Ціханоўскай збіраюць даныя беларусаў нібыта для новых пашпартоў